Дзе і як адпачыць 29 траўня – 3 чэрвеня

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 29 траўня – 1, 3 чэрвеня «Гарачыя навіны» (Расія-Швецыя), 30 траўня – 3 чэрвеня «Абяцаць – не азначае жаніцца»; 29 траўня «Снайперы». Дзецям: 30-31 траўня «Лясныя казкі»; 1 чэрвеня «Мадагаскар-2», 2 чэрвеня «Шрэк-3», 3 чэрвеня «Выратуем бацьку» (10.30) Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 29-30 траўня, 3 чэрвеня «Анёлы і дэманы» (трылер). Дзецям: 30,31 траўня «Малпачкі ў космасе», 2,3 чэрвеня «Гатэль для сабакаў», «Ноч у музеі». (12.00) Тэл. 72-29-08.

У кінатэатры «Космас» 30 траўня, 1 чэрвеня «Зорны шлях». Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» 29-30 траўня, 1, 3-4 чэрвеня «Людзі ікс-4». Тэл. 75-59-34.

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 31 траўня (19.00) Клод Ман’е «Блэз». Дзецям “Дзень народзін ката Леапольда». Т эл. 72-34-27.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 29 траўня (10.00, 12.30) О.Жугжда «Неверагодны ілюзіон».30-31 траўня (12.00) Я.Антанюк «Карыус і Бактус» Тэл.: 74-59-30.

Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 30 траўня (15.00) «У гасцях у непаседаў». 3 чэрвеня (19.00) Аляксей Хлястоў з праграмай «Таму што кахаю». 4 чэрвеня (19.00) Ігар Маменка.

Гарадскі Дом культуры 29 траўня “Граем з аркестрам – канцэрт музыкаў Гродзенскай капэлы сумесна з адоранымі дзецьмі Гродна і вобласці. Пач. а 19.00

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Выстава групы маладых мастакоў з Акадэміі мастацтваў Гданьску (Польшча).

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Персанальная выстава Алены Русачэк «Сіняя птушка». (жывапіс, графіка, фотаграфіка).

Музей гісторыі «Гарадніцы» (вул. Ажэшкі, 39): Персанальная выстава Валянціны Муліцы.

Стары замак: Выстава карцін Мікалая і Святаслава Рэрыхаў «Гімалаі». Новы замак (Сенатарская зала): Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, каліграфія (Іран).

Музей сучаснай народнай творчасці (вул. Савецкая, 8): Выстава вышыўкі «Вышытае хараство».

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага (аддзел мастацтва, вул. Савецкая, 25): 2 чэрвеня а 16.00 адкрыццё выставы «Рукатворныя абразы Галіны Курносавай» (залатое і ліцавое шыццё).

Для аматараў спорту

Спорткомплекс «Нёман» (вул. Камунальная, 3): 30-31 траўня Алімпійскія дні моладзі Беларусі: спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат (10.45).

Каложскі парк (вул. Лермантава): 30 траўня рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Прабег міру». Міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці героя Савецкага Саюзу Д.М. Карбышава (9.00).

Падрыхтаваў ТС