“Grodno Open-2013” прыняў танцораў сусветнага ўзроўню

| Без катэгорыі

Турнір вышэйшай сусветнай класіфікацыі IDSF International па спартыўных танцах праходзіў у Лядовым палацы спорту.

Танцавальныя дуэты з Расіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Беларусі спаборнічалі ў еўрапейскай (standart) і лацінаамерыканскай (latin) праграмах.

 

У першы дзень у катэгорыі еўрапейскіх танцаў пераможцамі стала пара з Літвы. Беларусы занялі другое і трэцяе месцы.

Беларускія ўдзельнікі прадстаўлялі практычна ўсе вядучыя танцавальныя клубы краіны.

 


 

Майстэрства танцавальных пар ацэньвалі суддзі з Італіі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Славакіі, Эстоніі, Чэхіі, Украіны, Латвіі і Беларусі.

У турніры спаборнічалі не толькі дарослыя прафесійныя танцоры, але і пары малодшых узроставых катэгорый.

 

Акампанаваў парам канцэртны аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова.

Згодна з прынятай класіфікацыяй спартыўных бальных танцаў, у еўрапейскую праграму уваходзяць павольны вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот і квікстэп (хуткі факстрот), у лацінаамерыканскую – ча-ча-ча, самба, румба, пасадобль і джайв.

Турнір быў арганізаваны гарадзенскім клубам спартыўных танцаў “Грацыя” сумесна з міжнароднай федэрацыяй і беларускай федэрацыяй спартыўных танцаў.