“Кірмаш праектаў” і дыскусія пра культуру пройдуць у Гродне

|

“Кірмаш праектаў”, які не першы раз ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у Гродна пройдзе ў абноўленым фармаце. Кароткія “маланкавыя” прэзентацыі канструктыўных прапаноў для культуры будуць дапоўненыя публічнай дыскусіяй пра партнёрскія сувязі паміж разнастайнымі культурніцкімі асяроддзямі горада.

 

Калі вы маеце цікавую задуму, якая тычыцца творчасці, сацыяльнай працы, экалогіі і аховы здароўя, урбаністыкі і многага іншага, што вызначае якасць нашага штодзённага жыцця, скарыстайцеся магчымасцю расказаць пра гэта невыпадковай і неабыякавай публіцы!


Верагодна, гэта той самы выпадак, калі вы атрымаеце карысныя парады, патрэбныя кантакты і рэсурсы, а таксама дапаможаце сваімі ўласнымі ведамі і сіламі ідэі, якую даўно чакае Гродна! Удзел у выніковай дыскусіі прымуць арганізатары вядомых культурніцкіх падзей і камунікацыйна-творчых пляцовак у Гродне і Мінску.

 

Як падрыхтаваць прэзентацыю свайго праекта, можна пачытаць тут. Заяўкі прымаюцца да 14 мая ўключна на скрыню kirmash.hrodna@gmail.com.

 

Запрашаем усіх зацікаўленых! Уваход на сустрэчу вольны, па папярэдняй рэгістрацыі: для гэтага дашліце сваё імя, прозвішча і кантактны тэлефон на скрыню kirmash.hrodna@gmail.com .

 

Дзень: 16 мая 2013

Месца: Кавярня “H2O”, Гродна, вул. Студэнцкая, 2

Час: 18:00

Дадатковая інфармацыя:

Хрысціна Марчук, вядучая “Кірмашу праектаў” у Гродне  (029) 784 32 21

Кацярына Раманчык, рэгіянальны каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” (044) 579 63 39