Прэзентацыя новай кнігі Алеся Смалянчука пройдзе ў Гродне

Кніга належыць да гатунку антрапалагічнай гісторыі, галоўным героем якой з’яўяецца чалавек. Чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца з вобразам Гродна і гарадзенцаў на старонках “Нашай Нівы” ( 1906-1915 ), даведацца, як беларусы ў другой палове ХІХ стагоддзя зневажалі асобу расійскага імператара, які вобраз пана захавала памяць сучасных палешукоў. Сярод галоўных герояў кнігі: Антон Луцкевіч, Кастусь Каліноўскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі ды інш.

Прэзентацыя кнігі, якая выйшла ў серыі “Бібліятэка “Беларускі калегіюм”, ўжо прайшла ў мінулым месяцы ў Мінску.