Еўрапейскі міжкультурны фестываль у Гродне

|

У Гродне мерапрыемствы фэсту запланаваныя на 21 і 22 траўня.

 

21 траўня моладзь запрашаецца на прэзентацыю праграмы Еўрапейскага саюза “Моладзь у дзеянні”.

Сустрэчу правядуць прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацый і валанцёры з Германіі і Чэхіі.

Гаворка пойдзе пра магчымасці ўдзелу ў міжнародных моладзевых абменах і валанцёрскіх праграмах Еўрапейскай валанцёрскай службы.

Пачатак сустрэчы ў 16 гадзін.

Уваход вольны.

 

22 траўня адкрытую лекцыю на тэму “Што такое Еўрасаюз” прачытае Яна Кобзава, навуковы супрацоўнік Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях (European Council for Foreign Relations).

Яна распавядзе пра асаблівасці Езрасаюза і яго супрацоўніцтва з краінамі “Усходняга партнёрства”.

Пачатак лекцыі  ў 16 гадзін.

 

Сустрэчы адбудуцца па адрасе: вул.Будзёнага 48а – 63.

 

“Еўрапейскі міжкультурны фестываль – 2013” пройдзе з 20 па 26 траўня ў Мінску, Гродне і Гомелі з удзелам беларускіх і міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўніцтв еўрапейскіх краін у Беларусі.

 

Арганізатары мерапрыемства прапануюць магчымасць больш даведацца пра гісторыю і культуру краін-удзельніц Еўрапейскага Саюзу, а таксама іншых краін, якія разам з Беларуссю ўваходзяць у ініцыятыву “Усходняе партнёрства”.

Сярод партнёраў фэсту –  “Офіс за дэмакратычную Беларусь”, Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта”, Ліберальны клуб, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Стратэгічная думка”, Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў, партал “Новая Еўропа”.