Знаўцы паўстання могуць выйграць планшэт, чыталку і гульню “Паўстанцы”

|

 

Інтэрнет-віктарына ладзіцца з 22 траўня па 16 чэрвеня, фінал пройдзе 29 чэрвеня.

 

Інтэрнет-віктарына складаецца з 30 пытанняў, якія выпадкова трапляюцца ўдзельніку з базы пытанняў. Да кожнага пытання прапануюцца чатыры варыянты адказаў, адзін з якіх правільны. За правільны адказ можна атрымаць ад 1 да 3 балаў у залежнасці ад ўзроўню складанасці атрыманых пытанняў. Час на праходжанне віктарыны абмежаваны 15 хвілінамі.

 

Дзесяць удзельнікаў віктарыны з найбольшай сумай балаў трапляюць у фінал. Фінал конкурсу пройдзе ў выглядзе пісьмовага тэсту і “Брэйн-рынгу”.

 

Рэгістрацыя для ўдзелу ў віктарыне магчымая толькі з выкарыстаннем профілю ў адной з прапанаваных сацсетак: Facebook, ВКонтакте ці Аднакласнікі.

 

Пераможцы інтэрнет-віктарыны атрымаюць узнагароды: настольную гульню “Паўстанцы” і кнігі пра паўстанне 1863-1864 гг. За другое і трэцяе месца прызёры фіналу атрымаюць – чыталкі Amazon Kindle. Прыз за першае месца – планшэт Prestigio MultiPad 2.

 

У журы конкурса ўваходзяць вядомыя навукоўцы: Андрэй Вашкевіч, Алесь Смалянчук, Віктар Сырыца і Язэп Янушкевіч.