Рыхтуецца макет Наваградскага замка для дзяцей, Лідскі ўжо ў продажы

|

Як распавёў гісторык і ідэйны натхняльнік папяровых цацак Дзмітрый Кіенка, мініяцюрную мадэль замка ўжо пэўны час можна набыць у Мінску і Гродне.

 

“У набор мы дадалі дадатковы магніт, таму што не змаглі выбраць адзінага варыянта з дзвюх добрых распрацовак. Таксама, у адрозненне ад замка Вітаўта, да Лідскага замка вырашылі дадаць цацачнага Гедыміна, каб дзіцяці было цікавей збіраць мадэль”.

За кошт палегчанай канструкцыі макета, дзіця зможа сабраць замак менш чым за гадзіну. Мадэль Лідскага замка разлічана на дзяцей ад 5 гадоў і зацікаўленых дарослых.

Для набыцця можна звяртацца па тэлефоне (8029)3520752 (velcom) або напісаць на almer@tut.by.

 

Ілюстрацыі nn.by, а таксама Дзмітрыя Кіенкі