Гарадзенцы аб падаражанні электраэнергіі: Павышэнне ідзе, а заробак не расце

| Без катэгорыі

“Наш урад, ён падымае, апускае цэны — як ім падабаецца. Хто ў нас пытаецца? Ніхто”.

 

“Не ад нас жа гэта залежыць! Тут як паглядзіш тэлевізар: і там пахваляюцца, і там пахваляюцца. Лепей і лепей, кажуць, жывем. Здавалася б, лягчэй павінна быць крышачку, а яно наадварот”.

 

“Ад нас пакуль нічога не залежыць”.

 

“Гэта пытайцеся ў нашай улады. Наша ўся прамысловасць ідзе ў развал. Прамысловасць утрымліваюць – трэба ж грошы недзе браць, толькі і ўсяго”.

 

“У Польшчы ўвесь час даражэе электраэнергія, у Літве таксама. Тут залежнасць не толькі ад нас, унутры краіны, але і ад іншых. Мы не ўмеем эканоміць. У Польшчы я здзіўляюся, калі ў госці прыязджаю, – там увогуле паляк эканоміць на святле, на вадзе”.

 

“А мяне не фатаграфуюць цяпер? Засмучае тое, што павышэнне ідзе, а заробак не расце – вось самае крыўднае. Хто вінаваты? Рыба гніе з галавы, правільна?”

 

“Я вам патлумачу ў чым рэч. Электраэнергія ў нас з чаго вырабляецца? Пачатковы прадукт? Нафта, газ. А ад электраэнергіі павышэнне ідзе і на прадукты, нажыллёва-камунальныятарыфы”.

 

“Пакуль мы Расіі патрэбны, яно і таннейшае. А як толькі мы не будзем шчытом, то будзем такімі ж „добрымі“, як Украіна ды іншыя. Нічога таннага няма, цяпер усё даражэе і даражэе. Ведаеце, цяжка адказаць на гэтае пытанне: хто павышае? Скажу адзінае: толькі не народ, мы не зацікаўленыя ў гэтым”.

 

“Дык усё ж расце, куды тут дзенешся? Тут ужо краіна такая. Самае галоўнае – прэзідэнт чагось не дамаўляецца як трэба. Гэтыя пытанні – чаму тое падаражэла ці іншае, жыццё даражэе! Хто руліць усім – той і павышае. Альбо яго змушаюць павышаць, пад напорам. Бацяня, хто руліць?!”