Заходняе дэрбі: “Нёман” упусціў перамогу ў Брэсце

|

Сустрэчы гэтых дзвюх заходніх каманд заўсёды праходзілі ў сур’ёзнай барацьбе. Гэта дэрбі, якое не губляе сваёй актуальнасці яшчэ з часоў суперніцтва двух каманд “польскага часу” ды часоў другой лігi чэмпіянату СССР. Апошнія 10 гадоў дамінавалі “дынамаўцы”, але калі ўзгадаць папярэдні год, то можам смела казаць, што “Нёман” дадаў і і стаў абыграваць свайго “нязручнага” суседа.

 

10.04.2012 Нёман – Брэст – 1:1 (І. Дзенiсевiч 10 – К.Прамудраў 20)

23.06.2012 Брэст – Нёман – 1:1 (В. Хвашчынскi 18 – Д.Кавалёнак 71)

07.10.2012 Нёман – Брэст – 3:0 (І.Дзенiсевiч 11 – пен, 16, М.Вiтус 90 +3 – ххх)

13.04.2012 Нёман – Брэст – 2:0 (І.Дзенiсевiч 56 – пен, П.Савiцкi 71 – ххх)

 

Гэтаксама ўспомнім і першы круг актуальнага чэмпіяната. Тады гарадзенцы ў сябе дома былі мацнейшымі за Брэст з лікам 2:0 (вызначыліся Дзенісевіч і Савіцкі). Адзін з лепшых гульцоў таго матчу – Павел Савіцкі – гэтым разам не прыехаў у Брэст з-за праблем са здароўем. Яго месца ў аснове заняў Сяргей Лявіцкі.

 

Напярэдадні дэрбі брэсцкія заўзятары запісалі чарговы ролік пра “аленяў”. Якім бы ён не быў, але ўсё ж ён павінен матываваць нашых гульцоў і фанатаў.

У Брэсце перад матчам выпаў дождж і поле было не ў найлепшым стане.

 

На 15 хвіліне матчу берасцейцы зарабілі пенальці ў свае вароты. Адзінаццаціметровы рэалізаваў Мілаш Лачны, “Нёман” выйшаў наперад. Пасля гала гарадзенцы трохі аселі ў сваёй штрафной, а пасля зноў сталі пагражаць варотам брэсцкага галкіпера. Дзенісевіч і Лачны былі блізкія да чарговага голу, але крыху не хапала.

Мілаш Лачны адкрывае лiк

 

У другім тайме “дынамаўцы” дадалі і ў канцы сустрэчы здолелі зраўняць лік. Варта адзначыць, што “Нёман” дагульваў матч без свайго капітана, Іван Дзенісевіч атрымаў траўму і вымушаны быў замяніцца.

 

Такім чынам, “Нёман” не ведае перамог у Брэсце з 2003 года.

У Брэст з Гродна прыехала падрымаць “Нёман” шмат фанатаў.

 

Заўтра згуляюць яшчэ чатыры каманды. А пакуль табліца выглядае так. “Нёман” захаваў за сабой пятае месца. “Белшына”, якая даганяе гарадзенцаў, сустракаецца заўтра з “БАТЭ”.

 

Месца

Каманда

Гульні

Ачкі

1.

“Шахцёр”, Салігорск

14

32

2.

БАТЭ, Барысаў

13

26

3.

“Дынама-Мінск”

14

23

4.

“Гомель”

14

21

5.

“НЁМАН”

14

19

6.

“Белшына”, Бабруйск

13

19

7.

“Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна

14

18

8.

“Дынама-Брэст”

14

17

9.

 “Мінск”

13

13

10.

 “Днепр”, Магілёў

14

13

11.

“Нафтан”, Наваполацк

14

12

12.

“Славія”, Мазыр

13

7

 

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў:

 

“Баявы матч, падобны на матч плей-оф, яны ўсе такія будуць у другім крузе. Для таго, каб выйграць такую сустрэчу, трэба забіваць другі гол. Але на яго мы не найгралі. Здаецца, трымалі мяч пад кантролем, але не хапіла вастрыні, апошняга дакладнага пасу. Таму лічу нічыю справядлівым, заслужаным вынікам”.

 

У наступным туры “Нёман” сустракаецца з адным з лідараў чэмпіянату, барысаўскім “БАТЭ”. Матч пройдзе ў Барысаве 30 чэрвеня.