Пракуратура незадаволеная станам гарадзенскіх помнікаў архітэктуры (абноўлена)

|

Значная частка помнікаў архітэктуры доўгі час не эксплуатуецца, многія будынкі – у аварыйным стане, паведамляе prokuratura.gov.by .

 

Будынкі былой сядзібы “Станіславова”, былыя дамы доктара Тальгейма, купца Мураўёва на Савецкай плошчы, комплекс піўзавода і шэраг іншых дамоў у гістарычным цэнтры Гродна ўтрымліваюцца з парушэннямі патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” і ахоўных абавязацельстваў.

 

Так, “Беларусі народны банк”, які набыў дом №44 па вуліцы Сацыялістычнай, 1880 года пабудовы, павінны быў рэканструяваць і ўвесці будынак у эксплуатацыю з захаваннем гістарычнага аблічча яшчэ ў 2009 годзе.

Гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці яшчэ ў 2010 годзе аштрафаваў уласніка на 17,5 мільёна рублёў, аднак дагэтуль упраўленне архітэктуры і будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама не атрымала нават праектную дакументацыю.

Пракуратура Гродзенскай вобласці паставіла пытанне пра выплату “Беларускім народным банкам” 100-мільённага штрафу.

 

Не выканала абавязацельствы па рэканструкцыі помніка гісторыка-культурнай спадчыны ААТ “ФертЭко”, якое набыло дом па вул.Гараднічанскай, 20.

Спыніліся работы па аднаўленні дома купца Мураўёва, якія абавязаўся выканаць Беларускі народны страхавы пенсійны фонд.

Разбураецца будынак па вул.Гараднічанскай, 23, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і належыць ААТ “Мілкріст”.

 

Спадзяюся, што нарэшце пачалася тэндэнцыя вырашэння праблемы захавання гісторыкакультурнай спадчыны,кажа Таццяна Касатая, якая не першы год займаецца праблемай захавання гарадзенскіх помнікаў архітэктуры. Нейкі час таму з боку грамадзян былі заявы ўпракуратуру наконт лёсу будынка па вуліцы Гараднічанскай, 20 (былая гасцініцаБеласток”), звароты, каб прыцягнулі да адказнасці ўладальнікаў і выканаўцаў працаў. Адказу пакуль няма.

Таму, з аднаго боку, я ўзрадавалася, што ёсць нейкі зрух, але баюся, радавацца рана.

Праблему цяжка вырашыць у тым ліку і з-за складанай фінансавай сітуацыі.

 

Гарадзенскія гісторыкі не выключаюць, што складаную сітуацыю з захаваннем помнікаў архітэктуры могуць паспрабаваць вырашыць праз памяшьнэнне іх колькасці.

Нібыта ў Міністэрства культуры ўжо накіраваны запыт аб выключэнні згаданага вышэй будынка былой гасцініцы “Беласток” са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей.

 

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ на тэрыторыі Гродна па звестках на пачатак 2013 года ўнесена 65 каштоўнасцей (435 аб’ектаў).

З іх 48 помнікаў архітэктуры, 3 – археалогіі, 7 – гісторыі, 2 – мастацтва, 5 – горадабудаўніцтва.

 

Здымак Алісы Чэкатоўскай