У Гродне рэзка пахаладала

|

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы.

На Гарадзеншчыне заўтра ў асобных раёнах прагназуюцца моцныя залевы, град, у часе навальніц месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +11…+13ºС, днём +16…+18ºС, па вобласці да +21ºС.

 

У суботу і нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць.

Уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

 

Вецер паўночна-заходні, паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы  +10…+15°С, днём +19…+21°С, месцамі да +25°С.

 

Здымак http://turizm.lib.ru