Спрошчанага перасячэння літоўскай мяжы для беларусаў не будзе?

|

Тое, што ў горадзе Ліда, усяго ў 40 км ад літоўскай мяжы ствараецца база з расійскімі вынішчальнікамі, раскрывае чапраўдны падыход беларускага рэжыму – Беларусь, нягледзячы на свае размовы, рэальна не збіраецца рэалізоўваць ратыфікацыйнае пагадненне аб спрошчаным парадку перасячэння мяжы.

А наступствы гэтага цалкам ясныя – каля 600 тысяч жыхароў Беларусі, якія знаходзяцца ля мяжы з Літвой, застаюцца закладнікамі расійскай вайсковай базы, такім чынам Беларусь абірае далейшую ізаляцыю ад Еўрасаюзу”, – гаворыцца ў заяве.

 

Двухбаковае пагадненне Беларусі і Літвы аб спрошчаным парадку перасячэння граніцы было падпісана 20 кастрычніка 2010 года ў Мінску, а ў 2011 годзе яго ратыфікавалі парламенты дзвюх краін.

 

Пагадненне прадугледжвае ўвядзенне спрошчанага рэжыма перасячэння мяжы для жыхароў 50-кіламетровай памежнай зоны.

На падставе спецыяльнага дазволу яны змогуць пераходзіць мяжу і знаходзіцца на тэрыторыі суседняй краіны да 90 дзён за паўгады.

 

У пачатку красавіка 2012 года Літва заявіла пра сваю гатоўнасць да рэалізацыі пагаднення.

Беларусь пагадненне дагэтуль не рэалізавала.

 

Расійская авіябаза можа таксама стаць непераадольнай перашкодай на шляху ўзнаўлення чыгуначнага злучэння паміж Гродна і Друскенікамі, пра якое загаварылі ў мэрыі Друскенікаў.

 

Міністэрства абароны Літвы лічыць, што стварэнне расійскай авіябазы ў Лідзе не стварае дадатковай вайсковай пагрозы, але ў палітычным сэнсе гэта не з’яўляецца дэманстрацыяй добрай волі з боку Расіі і Беларусі.