Загінулі падмаскоўныя чыноўнікі, якія былі з афіцыйным візітам у Карэлічах

|

Аўтамашына з расійскімі нумарамі ператварылася ў груду металу. Загінулі ўсе, хто ў ёй знаходзіўся. Кіроўца фуры не пацярпеў.

Аварыя здарылася на 431-м км трасы М-1 (Брэст — Мінск — мяжа Расіі).

Мяркуецца, што кіроўца заснуў за рулём.


Загінулыя – мужчыны ва ўзросце 51, 65 і 54 гадоў і 57-гадовая жанчына.

Расіяне з падмаскоўнага Краснагорска прыязджалі ў Карэлічы з афіцыйным візітам: гаарды з’яўляюцца пабрацімамі.

ПаводлеLifenews.ru, у аварыі загінулі кіроўца і чыноўнікі, якія ўзначальвалі адміністрацыю Краснагорска: першы намеснік главы адміністрацыі, дэпутат савета дэпутатаў Краснагорскага муніцыпальнага раёна, начальнік гарадскога упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Дэлегацыя павінна была пакінуць Карэлічы толькі сёння раніцай, але ўжо мінулай ноччу апынулася на тэрыторыі Барысаўскага раёна.


Аварыя здарылася на хуткаснай трасе вышэйшай катэгорыі з вельмі добрым дарожным пакрыццём і дазволенай максімальнай хуткасцю 120 км/г.

Шанцаў выжыць пасля аварыі ў загінулых не было.

Каб вызваліць іх целы, выратавальнікам давялося разрэзаць рэшткі аўтамашыны на кавалкі.