5:1 на нашу карысць

|

Па два галы забілі Генадзь Блізнюк і Сяргей Карніленка, адзін мяч на рахунку Цімафея Калачова. Мяч прэстыжу з пенальці на перадапошняй хвіліне забіў Ідэльфонс Ліма.

Перамога ў суботняй гульні, якая адбылася на гродзенскім стадыёне “Нёман”, – трэцяя для беларускіх футбалістаў у адборачным турніры да чэмпіянату свету – 2010.

Наступныя адборачныя матчы беларуская зборная згуляе па такім раскладзе: у жніўні з Харватыяй, 5 верасня – з харватамі ў гасцях, 9 верасня: Беларусь – Украіна, 10 кастрычніка: Беларусь – Казахстан, 14 кастрычніка: Англія – Беларусь.

На сёння турнірная табліца выглядае наступным чынам: Англія – 18 балаў (6 гульняў), Харватыя – 11 (6), Беларусь – 9 (5), Украіна – 8 (5), Казахстан – 3 (6), Андора – 0 (6).

Фота з гульні 6 чэрвеня Яраслава Ванюкевіча.