Гарадзенцы пра стасункі Беларусі і ЕС: “Бязвізавы рэжым з Еўропай – адзінае, што можа памагчы”

| Без катэгорыі

“Зараз лета, сезон адпачынкаў – якія могуць быць перамовы і які можа быць Лукашэнка? Сонца, паветра, трэба адпачываць, а не разважаць аб еўрапейскіх стасунках з Беларуссю”.

 

“Хутчэй палітычнае штосьці, я так думаю. Усё роўна на нас гэта адаб’ецца, усе ягоныя разбіральніцтвы. Калі што палепшыцца, у нас толькі пагоршыцца, так скажам. Зрабіць бязвізавы рэжым з Еўропай — адзінае, што можа памагчы”.

 

“А халера яго знае! Лепей у каго іншага папытайце!”

 

“Ну, можа, штосьці эканамічнае. Мне здаецца, Еўропе проста не падабаецца, што Лукашэнка не робіць тое, што яны хочуць. Але не магу гаварыць — небяспечна”.

 

“Не, тое, што мы думаем, не ўваходзіць у планы нашага кіраўніцтва. Ва ўсякім разе, мяжу свабаднейшай зрабіць, каб можна было кантактаваць з замежжам. Выезд за мяжу — ужо праблема. Паспрабуй зрабіць візу!

 

Наконт умоў Еўропы — пытанне спрэчнае, у іх свайго бязладдзя хапае, у нас — свайго. Так што наконт свабоды слова і правоў мне цяжка сказаць, у каго іх больш ці менш. Пакуль нас ніхто не чапае, мы нікога не чапаем, мы — памяркоўны народ”.

 

“Не ведаю, што сказаць. Але мне здаецца, што трэба адкрыцць мяжу, каб ездзіць можна было. Каб былі больш празрыстыя межы”.

 

“Здаецца, Еўропа шукае хутчэй фармальнай нагоды для таго, каб пачаць дыялог, зачапіцца хоць бы за нешта, каб захаваць прыгожы твар і пачаць гэтыя перамовы. Можа быць, вызваленне палітвязняў, можа, яшчэ нешта, але ў любым выпадку гэта фармальнасць. Такое ўражанне ствараецца, што ён гуляе на роўных з Еўропай”.

 

“Я думаю, што асноўная прычына — гэта кіраўніцтва нашай краіны. У нас яшчэ працяг савецкай улады, а савецкая ўлада Еўропе нічога добрага не дала. Думаю, што перспектывы ніякай у найбліжэйшым часе — пакуль не памяняецца наша кіраўніцтва, нам разлічваць няма на што”.

 

Здымак bymedia.net