За порна ў сацсетцы гарадзенцу пагражаюць краты

Юнак змясціў на сваім акаунце відэа з непаўнагадовымі, якія спрабуюць уступіць у гомасэксуальную сувязь. Распаўсюд такога відэа пярэчыць беларускаму заканадаўству, адзначае сайт Гродзенскага УУС. Крымінал гродзенскія праваахоўнікі выявілі сумесна з аддзелам па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (у народзе – падраздзяленне “К”) і перадалі ў міжраённае падраздзяленне Следчага камітэта для прававой ацэнкі.

 

У выніку ў адносінах юнака ўзбудзілі крымінальную справу, яму пагражае зняволенне ад 3 да 8 гадоў.