Пасля доўгага перапынку “Arche” ладзіць першую прэзентацыю ў Гродне

|

Ёсць пэўны сімвалізм у тым, што першая пасля амаль гадавога перапынку презентацыя часопіса “ARCHE” адбудзецца ізноў такі ў Гародні. Гарадзенцаў чакае сустрэча з аўтарамі апошняга нумара часопіса, прысвечанага гістарычнай палітыцы і гістарычнай памяці ў Беларусі: Юрыем Гардзеевым, Аляксандрам Краўцэвічам, Андрэем Ціхаміравым, Андрэем Вашкевічам іншымі.

 

Нумар “ARCHE” “Партызаны і паліцаі” прадставіць яго рэдактар Алесь Пашкевіч. Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу “Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.”, якую вельмі высока ацанілі спецыялісты па адпаведнай праблематыцы. Ён таксама прадставіць праект “Наша Страва” – аднайменнную кнігу і міні-серыял з чатырох фільмаў, вырабленых “Белвідэацэнтрам”.

 

Нарэшце, Валер Булгакаў апавядзе пра стратэгіі выжывання часопіса ў новай сітуацыі.

 

Сустрэча адбудзецца у аўторак, 30 ліпеня, па адрасе вул. Будзённага 48 а, унутраны дворык. Пачатак імпрэзы а 18.30. Тэл. для даведак (029) 550 79 69.