Гарадзенцы з Nightcity запрашаюць на юбілей

Гэты юбілей гарадзенцы-экстрэмалы адзначаць правядзеннем юбілейнай 200 гульні. Дакладнае месца правядзення мерапрыемства пакуль трымаецца ў сакрэце і стане вядома ў дзень гульні. Вядома толькі, што гэта будзе ў межах Гродзенскага раёна. На дадзены момант пра свой удзел у гульні заявілі больш за 20 каманд з розных частак Беларусі.

 

Аднак ужо зараз вядома, што гульня – гэта толькі маленькая частка вялікага святкавання , якое чакае аматараў экстрэмальных гульняў: будзе лазертаг, разнастайныя конкурсы з узнагародамі, танцавальная праграма і іншае.

Трэйлер гульні

 

Нагадаем, што  гарадзенскі праект Nightcity быў створаны ў 2003 годзе групай маладзёнаў, што хацелі ладзіць па горадзе гульні звязаныя нейкай сюжэтнай лініяй. За час правядзення шматлікіх гульняў, гараденцы сталі ўжо адмыслоўцамі ў гэтай справе і пераможцамі падобных гульняў амаль па ўсім былым Савецкім Саюзе. Гараденскія каманды альбо гульцы станавіліся пераможцамі ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, Вільні і Кіеве, уваходзілі ў пяцёрку лепшых каманд на міжнародных гульнях у Крыме. Пра гарадзенцаў, што могуць суткамі без перапынку праходзіць самыя цяжкія квэсты хоцяць легенды: “Сярод гульцоў перамагла каманда “Х”, а сярод робатаў – каманда з Гродна”.