Мітапы ў Гродне: новы фармат

Мітап – гэта сустрэча ў нефармальнай атмасферы людзей з агульнымі інтарэсамі, дзе можна абмеркаваць і ўвасобіць творчыя ідэі, пашырыць кола цікавых знаёмстваў, так бы мовіць, своеасаблівы клуб па інтарэсах.

 

Гарадзенцы папярэдне ўжо ладзілі адзінкавыя мітапы, дзе абмяркоўвалі пытанні “разумнага горада”: якасць службы дастаўкі па горадзе, стварэнне сайта пакупак, выкарыстанне QR-кодаў у жыцці горада, развіццё веласпорту ў горадзе ды іншыя.

 

На чарговай сустрэчы плануецца пагутарыць аб развіцці мітапаў у Гродне, мабільных тэхналогіях, распрацоўцы на Android і iOS, вэб-распрацоўцы, стасаванні Arduino, Raspberry Pі, 3D прынтэраў у рэальным жыцці, стварэнні хакерспэйса, месцаў для каворкінга, агранізацыі хакатона.

 

Прыняць удзел могуць і тыя, хто не прысутнічаў на папярэдніх сустрэчах. Усім удзельнікам неабходна зарэгістравацца.

 

Сустрэча папярэдне запланавана ў кавярні “Салодкі пачастунак” 10 жніўня а 14.00.

 

Абмеркаванне мітапаў вядзецца на гродзенскім форуме. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце падзеі.

 

Здымак vk.com