На першым мітапе ўдзельнікі пакіравалі самаробным робатам

|

Пачынаючы з гэтай сустрэчы мітап-лабараторыі будуць ладзіцца штотыдзень. На першай сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з аднадумцамі, пакіравалі робатам з дапамогай Bluetooth, абмеркавалі новыя мабільныя тэхналогіі і далейшыя планы.

 

На думку мадэратара мітапа Вячаслава Трацяка, у Гродне ёсць патэнцыял для развіцця рэгулярных мітап-сустрэч.

 

align=”left” alt=”Вячаслаў Трацяк, Вечаслав Третьяк” >“Я прывёз ідэю з Мінска, дзе наведваў падобныя сустрэчы. Спачатку мне здавалася, што мітапы – мерапрыемствы з вялікай колькасцю людзей. Аднак там я акурат і пазнаёміўся з новым фарматам. MeetupLab гэта штотыднёвыя сустрэчы невялікай колькасці людзей для абмену ідэямі. У гэтым і ёсць каштоўнасць мітапаў: знайсці аднадумцаў і рэалізаваць сумесныя праекты.


У ідэале людзей павінна быць менш, і, вядома, гэта павінны быць спецыялісты з розных абласцей. Калі гэта будуць толькі “тэхнары”, то яны будуць “варыцца” ва ўласным соку і на мітапе нічога не будзе адбывацца. Такія сустрэчы патрабуюць стыку інтарэсаў, напрыклад, праграмістаў, інжынераў, вэб-дызайнераў, ды і наогул спецыялістаў у розных абласцях”.

Для прыкладу Вячаслаў распавёў пра тое, як сталічныя мітаперы зрабілі 3D-макет Мінска для сляпых дзяцей.

 

“Сёння я сустрэў вельмі шмат цікавых людзей. Спадзяюся, што на наступную сустрэчу ўсе прыйдуць ужо са сваімі ідэямі і канцэпцыямі. Мы прагаласуем за тры гарачыя тэмы і пры сустрэчы арганізуем іх актыўнае абмеркаванне”.

Пакуль спадар Вячаслаў не ведае, што за тэмы будуць цікавыя гарадзенскім мітаперам.

 

Гэта можа быць абмеркаванне распрацовак на Android, прымяненне Arduino і Raspberry Pi ў рэальным жыцці, камплектацыя разумных дамоў, выкарыстанне 3D-друкарак або правядзенне ў горадзе хакатонаў.


“Тут галоўнае – жаданне прагрэсаваць. Крытэрый адбору для мітапа – не ўзрост. Калі ў чалавека ёсць жаданне расці прафесійна, вельмі хацелася б гэтых людзей бачыць на нашых сустрэчах”.

Мітапы (meetup) – нефармальныя сустрэчы, дзе кожны можа расказаць пра тое, што яго цікавіць, знайсці аднадумцаў, праверыць і прымяніць сваю крэатыўнасць у кампаніі цікавых людзей.