Фестываль паветраных змеяў пройдзе ў Гродне 1 верасня

|

Масавы запуск паветраных змеяў запланаваны на 16 гадзін 1 верасня на беразе Юбілейнага возера з боку старога аэрадрома.

Арганізатары запрашаюць на свята ўсіх ахвотных: запусціць свайго змея зможа кожны.

 

Актыўныя ўдзельнікі пазмагаюцца за прызы ў намінацыях:

 

-Самы прыгожы паветраны змей

-Самы вялікі паветраны змей

-Змей, які ўзляцеў вышэй за ўсіх

-Самы малады ўдзельнік.

 

Масавы запуск паветраных змеяў ладзіцца ў Гродне пяты год запар.

 

Здымак http://saint-petersburg.ru