Смаргонскія выратавальнікі вылавілі з возера аўтамабіль

|

Мужчына разам з сынам выбраўся парыбачыць на возера Белае.

Свой аўтамабіль ён пакінуў на ўзгорку каля вадаёму і забыўся паставіць на ручны тормаз.

Пакуль аматары рыбалкі выбіралі месца,  Фіят Браво 1996 г.в. каціўся да вады.

Спыніць аўтамабіль гаспадар не здолеў, машына спынілася толькі ў 15 метарх ад берага.

 

Даставаць аўто з вады давялося выратавальнікам з дапамогай баявой машыны.

 

Паводле http://mchs.gov.by