Урачыстыя лінейкі прайшлі у школах горада

|

Першая, яшчэ савецкая школа №11 у нашым горадзе была заснавана на базе Кравецкай гімназіі, што месцілася на выліцы Маставой. Тут вучыліся і жылі дачкі асаднікаў – палякаў-перасяленцаў. У 1939 годзе гімназія была нацыяналізавана і на яе базе была ўтворана сярэдняя школа №11. У 1963 годзе яна пераехала ў новы будынак.

Зараз у школе вучыцца 650 дзяцей. У гэтым годзе ў школу прыйшло ажно 90 першакласнікаў.

Школа супрацоўнічае з памежнікамі, таму ўпершыню ў гэтым годзе вучні восьмых класаў адпачывалі на заставе ў вёсцы Сонечы.

Сама ўрачыстая лінейка наўрадці адрознівалася ад такіх жа па ўсім горадзе. Можа толькі тым, што ў неба разам з каляровымі балонікамі адпусцілі лічбу “50”, а натхніць на добрую вучобы прыйшлі першы дырэктар школы і настаяцель Свята-Марфінскай царквы Аляксанд Гук. Па традыцыі вучэбны год быў распачаты першым званком.