Тром “чаўнакам” з пачатку года 17 разоў адмаўлялі ў перасячэнні мяжы

|

Парушальнікі ехалі праз “зялёны калідор”.

Калі мытнікі дагледзілі «Фальксваген  LT 28», якім кіраваў жыхар Ліды, яны знайшлі дзесяткі адзінак незадэклараванай вопраткі:

– джынсы ў асартыменце – 36 адзінак,

– чаравікі, боты і паўботы ў асартыменце – 40 адзінак,

– курткі жаночыя – 16 адзінак,

– камізэлькі, кацюмы дзіцячыя – 11 адзінак і адзін зварачны апарат.

Кіроўца і два пасажыры спрабавалі ўпэўніць супрацоўнікаў мытні, што ўсё вязуць для ўласнага карыстання, але ім не паверылі.

Тавар на агульную суму 34 400 000 рублёў затрымалі.

Толькі за 2013 год на гэтых грамадзян аформлена 17 адмоваў у перасячэнні дзяржаўнай мяжы з-за перамяшчэння тавараў не для ўласнага карыстання.

Супрацоўнікі мытні распачалі ў дачыненні парушальнікаў адміністратыўны працэс.

 

Паводле прэс-службы Ашмянскай мытні