У Кубку згуляем з БАТЭ

|

Так, у супернікі гарадзенскаму “Нёману” дастаўся барысаўскі БАТЭ.

 

Нагадаем, гарадзенцы ў гэтым сезоне ўжо тройчы сустракаліся з барысаўчанамі. У першым крузе “Нёман” у сябе дома сенсацыйна абыграў чэмпіёнаў з лікам 2:1. У другім крузе гарадзенцы праiгралi на выездзе з лікам 2:0.

 

Зусім нядаўна стартаваў трэці круг, і дружына Сяргея Саладоўнікава не здолела супрацьстаяць націску БАТЭ і прайграла з лікам 1:0. Яшчэ нас будзе чакаць так званы чацвёрты круг, матч з БАТЭ будзе праходзіць дома.

 

Кубкавы матч таксама пройдзе ў Гродне, але ажно вясной 2014 года.

 

Адзначым, што “Нёман” у канцы жніўня заваяваў сабе месца ў ¼ фіналу Кубка Беларусі. Для гэтага спатрэбілася ў 1/8 фіналу на сваім полі абыграць брэсцкіх дынамаўцаў – 3:1.

 

Ілюстрацыя fcbate.by