Успамін аб матчынай хаце

|

Распавядае старэйшы навуковы супрацоўнік музея, стваральніца выставы Вера Хведчына:

 

– “Гэтая выстава прысвечана ролі маці ў беларускай сям’і. Той ролі, якую жанчына адыгравала на працягу доўгага часу ў выхаванні дзяцей, у захаванні сямейных традыцый.

 

Менавіта маці прывівала любоў да працы, выхоўвала дзетак на казках і паданнях. Гэта зараз мы кажам пра пэўны крызіс сям’і, пра тое, што сем’і сталі маладзетнымі. А раней сем’і былі моцнымі і гэта, у першую чаргу, з-за маці, якія былі стрыжнем сям’і.

 

Менавіта маці займалася апекай дзяцей да дасягнення імі паўнагадовага ўзросту, менавіта каля яе за сталом заўсёды сядзелі  наймалодшыя дзеткі.

 

Выстава атрымалася вельмі цёплая, прыгожая яркая”.

 

Экспанаты выставы цалкам узятыя з фондаў музея. Пазнаёміцца з “Успамінам пра матчыну хату” гарадзенцы і госці горада могуць амаль да канца снежня.

 

Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) з’яўляецца адным з самых арыгінальных і цікавых музеяў нашай краіны.

На працягу многіх гадоў яго супрацоўнікі збіралі і старанна захоўвалі сведчанні пра духоўную і гістарычную спадчыну беларускага народа.