Гродзенскі тэатр лялек адкрывае музей

|

Літаратурны рэдактар тэатра лялек Ганна Фартальнова:

–  Леанід Міхайлавіч быў надзвычай сціплым чалавекам, таму асабістай інфармацыі пра яго маем няшмат, мала фотаздымкаў. Але гэта быў вельмі таленавіты мастак, які аформіў больш за 100 спектакляў.

У Гродне ён працаваў у 1981-88 гадах. Да гэтай пары ў нас ідзе створаны ім у 1984 годзе спектакль “Василиса Прекрасная”, “Неверагодны ілюзіён” таксама ён рабіў.

 

У экспазіцыі музея тэатра лялек змесцяць лялькі з спектакляў, зробленых Леанідам Быкавым, эскізы, малюнкі, фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчасць і вялікі талент тэатральнага мастака.

 

Афіцыйнае адкрыццё музея запланавана на 13 кастрычніка. З 14 кастрычніка ён будзе адкрыты для ўсіх. Наведаць музей можна будзе перад пачаткам спектакляў тэатра лялек.

 

     
 

Леанід Міхайлавіч Быкаў (1927 – 2004)


Нарадзіўся 21.07.1927 у г.Пераяслаўль-Залескі Яраслаўскай вобласці (Расія). Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В.Мухінай. Мастак тэатра лялек.


З 1957 года працаваў галоўным мастаком Дзяржаўнага тэатра лялек  Беларусі і абласных тэатраў лялек: з 1977-га – Магілёўскага тэатра лялек, а ў 1981-1988 – галоўны мастак Гродзенскага тэатра лялек.