Небяспечная прафесія. У Гродне зноў наведнік пагражаў афіцыянту зброяй

|

Падазраваны ў асабліва злосным хуліганстве быў моцна пьяны, калі бліжэй да ночы зайшоў у бар.

Ён вырашыў аддзячыць афіцыянту за хутка выкананую замову, кінуўшы ў недапітае піва 2 тысячы беларускіх рублёў.

 

Афіцыянт не ацаніў шчодрасць кліента і моўчкі адышоў. Гарадзенец адчуў сябе пакрыўджаным, падыйшоў да барнай стойкі і накіраваў у бок афіцыянта пнеўматычны пісталет. Супрацоўнік кавярні незаўважна націснуў кнопку выкліку міліцыі.

Нарад прыехаў, калі хуліган яшчэ не паспеў пакінуць бар.

Свае паводзіны раней неаднаразова судзімы хуліган патлумачыў тым, што быў пьяны.

 

Гэта не першы выпадак, калі супрацоўнікі гарадзенскіх кавярняў церпяць ад раз’юшаных наведнікаў.

У жніўні затрыманы раней судзімы гарадзенец, які прадстаўляўся супрацоўнікам міліцыі і пагражаў афіцыянтам зброяй.

Праз тыдзень дзебош у кавярні ўчыніў пьяны наведнік з дзіцём.

 

Паводле http://uvd.grodno.by