Кітайская “Вялікая сцяна” даехала да Гродна

|

Кошт гэтай машыны складае крыху менш за 17 тысяч даляраў, што для аўтамабіля гэткага класу вельмі танна.

 

На прэзентацыю Ў Гродна прывезлі ўсяго адзін аўтамабіль. Арганізатары нават не маглі ўявіць сабе, але яшчэ да канца афіцыйнай прэзентацыі новага аўтамабіля ў Беларусі, усе машыны будуць разабраныя.

Таму, пакуль чакаецца новая партыя, гарадзенцы могуць убачыць толькі гэты аўтамабіль. Great Wall M4 быў прадстаўлены ў камплектацыі “Luxury”, якая з’яўляецца базавай для дадзенай мадэлі. Гэта значыць, што разам са стандартным наборам тут ёсць і навароты. Канешне, літыя дыскі, скураная абіўка стырна, бартавы камп’ютар, дыстанцыйнае кіраванне. У гэтую камплектацыю таксама ўваходзяць парктронік, упраўленне аўдыёсістэмай на стрыне, ды DVD-сістэма.

Сусветная прэм’ера серыйнай версіі мадэлі дэбютавала на аўтасалоне ў Пекіне ў красавіку 2012 года.

 

Як распавялі прадстаўнікі вытворцы, даўжыня М4 зусім крыху не дацягвае да чатырох метраў, што дазваляе гэтаму аўтамабілю з лёгкасць паркавацца на вузкіх вуліцах горада. Тым не менш, клірэнс 185 мм кажа аб тым, што М4 зможа пераадолець не толькі гарадскія перашкоды, але і бездараж.

 

Пад капотам М4 усталяваны 1,5-літровы бензінавы рухавік з шматкропкавым упырскам паліва і тэхналогіяй змены фаз газаразмеркавання. Вытворца кажа пра тое, што расход паліва ў горадзе складае 7,9 літраў на 100 кіламетраў.

Не хавалі арганізатары таго, што кузаў машыны не ацынкаваны. Гэта значыць, што пасля набыцця аўтамабіля гаспадару прыйдзецца самастойна вырашаць ці будзе ён рабіць антыкаразійную апрацоўку, ці пакіне так. Гарантыя ад скразной карозіі складае пяць гадоў. На аўтамабіль агулам – тры гады ці 100.000 кіламетраў.

 

Гэтую кітайскую машыну юрыдычным асаобам можна ўзяць у лізінг без падаражэння, а вось фізічным дылеры прапануюць так званую арэнду з правам выкупа. У гэтым выпадку кожны месяц трэба будзе аплочваць недзе 2,3 млн. А праз два гады яшчэ і рэшткавую суму.

     
 

Даведка

 

Красовер (CUV – Crossover Utility Vehicle) – аўтамабіль падвышанай праходнасці. Ён аб’ядноўвае ў сябе ўседарожнік і пазадарожнік, а таксама гарадскі аўтамабіль. Гэты клас аўтамабіляў лічыцца звычайнымі гарадскімі машынамі і, як правіла, не прызначаныя для сур’ёзных пазадарожных выпрабаванняў.

 
     

 

Здымкі Яна Лялевіча