У Гродне адчыняецца першая крама настольных гульняў

|

Што такое настольныя гульні?

 

Гэта пытанне неаднаразова задаюць людзі, якія яшчэ з імі не сутыкаліся. Самыя простыя і шырока вядомыя гульні – “Мафія” і “Манаполія”. Але ў свеце ўжо існуюць тысячы розных гульняў: картачных, стратэгічных, на логіку і камунікабельнасць. У настолкі могуць іграцца людзі любога ўзросту. Гэта від адпачынку не пакіне нікога абыякавым: бо кожны можа знайсці гульню на свой густ, па сваіх інтарэсах і для сваёй кампаніі.

 

У Гарадзенскай краме настольных гульняў можна…

… купіць, пагуляць, арандаваць!


Купіць: гульні можна замовіць праз інтэрнэт-краму, альбо наведаць краму-афлайн. Крама працуе ў вячэрні час, каб можна было зазірнуць пасля працы альбо вучобы. Тут можна паглядзець і памацаць гульні, атрымаць кансультацыю, паспрабаваць згуляць.


Пагуляць: “Кубік” прапаноўвае своеасаблівы від баўлення часу ў восеньскі, а хутка і зімні вечар. Вы можаце прыйсці ў краму, узяць у пракат гульню (заплаціць некалькі беларускіх зайчыкаў) і ў прыемнай атмасферы са сваёй кампаніяй пагуляць ў цікавую настолку. Вам прапануюць бясплатную гарбату, каву і цукеркі. Кошт праката гульні для кампаніі вагаецца ад 15 да 80 тысяч беларускіх рублёў, у залежнасці ад выбранай вамі гульні.


Арандаваць: гульню можна ўзяць у пракат. Напрыклад, калі вы хочаце сабрацца кампаніяй у сябе дома, зрабіць цікавейшым сваё свята. Кошт гульні – у першы дзень праката 30% ад рознічнага кошту гульні, а другі і трэці – па 10%.


Іншае: акрамя гэтага з часам крама будзе арганізоўваць невялікія тэматычныя вечарынкі. Будзе дзейнічаць акцыя “выходнага дня”, калі можна будзе купіць гульню дня са зніжкай, а ў лістападзе ў гонар Міжнароднага дня студэнта – усіх студэнтаў чакаюць зніжкі! Для частых кліентаў прадугледжана дысконтная карта зніжак!

 

Крама “Кубік” адкрываецца 26 кастрычніка ў 15.00, па адрасе: вул. Ажэшкі 25, корпус 3, кабінет 214. Толькі ў дзень адкрыцця – бясплатная гульнятэка, зніжкі 10% на ўсе гульні і шмат сюрпрызаў і падарункаў ад гаспадароў крамы.

     
 

Час працы крамы:


аўторак – пятніца: 17.00-21.00

субота: 15.00-20.00

панядзелак і нядзеля – выхадны

 

Ужо зараз можна заказаць гульні праз інтэрнэт-краму (увага, свой заказ можна будзе атрымаць толькі 26 кастрычніка, пасля адкрыцця). Ужо існуе суполка крамы ўкантакце, дзе можна будзе сачыць за навінамі і зніжкамі.