Пакуль дарослыя святкавалі, маленькі імяніннік падпаліў хлеў

|

На нейкі час дарослыя пакінулі малога без нагляду, які, разам з сябрамі, бавіўся ў старым сараі.

Запалкі ў доме ніхто не хаваў і не заўважыў, калі дзеці прыхапілі карабок.

 

Бацькі і суседзі спахапіліся, калі з старой гаспадарчай пабудовы, дзе гуляліся дзеці, паваліў дым.

Малыя выбеглі з падпаленага хлева і не пацярпелі.

Дарослыя выклікалі пажарных, але пабудова паспела згарэць цалкам.