“Стары Ольса” прадставіць у Гродне новы альбом

Пакуль аматарам даўняй музыкі “Стары Ольса” прапануе паслухаць сінгл з надыходзячага альбома. Гэта песня “Ave Maria”, музыка і словы якой былі знойдзеныя ў каталанскім рукапісе XIV ст. “Llibre Vermell de Montserrat” (“Чырвоная кніга кляштара Мансерат”). У рукапісе паведамляецца, што гэту песню могуць выконваць у кляштары паломнікі, якім хочацца спяваць і танчыць. Сапраўды, версія “Ольсаў” атрымалася надзвычай драйвовай і танцавальнай.

 

Агулам альбом “Santa Maria” складаецца з 13 кампазіцый: танцаў з “Полацкага сшытка”, танцавальных твораў кампазітараў, што жылі ў ВКЛ, а таксама дзвюх песен XIII і XIV стст., якія гурт пераклад на беларускую з латыні.

Другая палова лістапада ў гурта шчыльна запоўнена прэзентацыямі новага дыску: перад Гродна яны прадставяць праграму ў Мінску, Гомелі і Кіеве, а потым плануюць арганізаваць канцэрты і ў іншых абласных гарадах Беларусі, а таксама Полацку.

     
 

Прэзентацыя новага альбома “Старога Ольсы” адбудзецца 25 лістапада 2013 г, у Гарадзенскім музычным каледжы (пр. Янкі Купалы 53). Пачатак 19.00


Тел. для даведак: 50-46-13, 50-46-10, +375 33 654 06 54 (МТС), +375 33 654 06 75(МТС). Білеты ў касе філармоніі (гасцініца “Гродно”, вул. Паповіча 5, 13 этаж).
 
     

 

Здымкі ultra-music.com і novychas.info