Конкурс ад “Твайго стылю” і крамы настольных гульняў “Кубік” працягваецца! Дадаўся новы прыз!

|

У краме настолак “Кубік” да канца лістапада зніжкі для студэнтаў з нагоды Дня Студэнта. А на “Тваім стылі” – конкурс сярэдняга балу. Наш чытач з самым высокім сярэднім балам за апошнюю сесію атрымае ў падарунак гульню-галаваломку, наступны па велічыні сярэдняга балу чалавек – абанемент на 50% зніжкі на гульнятэкі ў “Кубіку” да канца года.

 

Як паўдзельнічаць у конкурсе? Трэба знайсці на “Тваім стылі” артыкул пра адкрыццё крамы-клуба “Кубік” і на фоне манітора зрабіць фота адкрытай залікоўкі, дзе былі б добра бачныя адзнакі за апошнюю сесію (пры патрэбе зняць розныя старонкі залікоўкі, можа быць некалькі фота). Прыклад фота – ніжэй.

Потым трэба даслаць гэтае фота на email: kramakubik@gmail.com. Мы палічым сярэдні бал.

 

Далей варта чакаць абвяшчэння вынікаў конкурса 29 лістапада на “Тваім стылі”.

 

     
  Раім таксама пазнаёміцца з раскладам мерапрыемстваў і акцый у краме-клубе “Кубік” на другую палову лістапада.