Хакеісты “Нёмана” не выйшлі ў фінал Кантынентальнага кубка

|

Гульня супраць вугорскай каманды складалася для “Нёмана” няпроста. У першым перыядзе лік адкрылі супернікі. Гарадзенцаў “прарвала” толькі ў заключныя 20 хв. гульні. Две шайбы Мядзеля і адна Паўловіча прынеслі “Нёману” перамогу з лікам 3-1.

 

Каманда набрала ў турніры 6 ачкоў. На адно менш было ў нарвежскага “Ставангера”, які сёння позна ўвечары гуляў з гаспадарамі з дацкага “Сендэрыйске”. 

 

Гарадзенцаў у фінал турніра выводзіла толькі перамога дацкай каманды ў асноўны час.

 

Пасля двух перыядаў у сустрэчы датчан і нарвежцаў была нічыя 1-1.

 

За сем хвілін да сканчэння сустрэчы трэнер нарвежцаў ўзяў хвінны тайм-аўт і гэта прынесла вынік: ужо праз хвіліну “Ставангер” павёў у ліку 2-1, а яшчэ праз две хвіліны закінуў трэцюю шайбу.

 

Для “Нёмана” гэта азначала развітанне з марай згуляць у фінале чатырох Кантынентальнага кубка.

У Францыю паедзе “Ставангер”.