Гарадзенцаў запрашаюць на “Сустрэчы на Крызе”

|

Выбітныя, уплывовыя, таленавітыя гарадзенцы падзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядуць пра новыя распрацоўкі, раскрыюць сваё бачанне тэмы “to be or not to be”.

 

Пачне вечаровыя “Сустрэчы на Крызе” гісторык Алесь Краўцэвіч, які будзе казаць пра “Вялікую вандроўку народаў і пачаткі Беларусі”. Алесь Краўцэвіч распрацаваў цэлы цыкл сустрэчаў з гарадзенцамі, які назваў шматабяцальна “Краіна пагранічча. Беларусь між Усходам і Захадам”.

 

Пачатак “Сустрэч на Крызе” а 18.30.

Уваход вольны.

 

Здымак з архіву “Твайго стылю”