“Твой стыль” запрашае на зімовую сустрэчу ў “Кубіку”

|

Крама-клуб настольных гульняў “Кубік” распачыные цыкл “Зімовых сустрэч” – гульнятэк, на якія будуць запрашацца сябры крамы. Адной з першых пройдзе гульнятэка з удзелам аўтараў “Твайго стылю”. Пазнаёміцца з намі і пагуляць разам у настольныя гульні можна будзе 5 снежня з 17.00 да 20.00.

 

У снежні плануюцца таксама “Зімовыя сустрэчы”, між іншым, з гуртом даўняй музыкі Hurdy Gurdy і суполкай ВелаГродна.