У Гродне перавярнуліся два каткі

|

Здарэнне адбылося каля дванаццаці гадзін. Будаўнікі, якія ў той час знаходзіліся на абедзе, выбеглі і абмяркоўвалі дадзеную аварыю. “Ой, уляціць зараз нехта” – сказаў адзін з будаўнікоў.

 

Праз гадзіну прыехала ДАІ. Адзін з супрацоўнікаў толькі дзівіўся: “У каго розуму хапіла, так ехаць?”. Аказваецца, каткі былі дрэнна замацаваныя ці нават наогул не замацаваныя на цягачы, які іх перавозіў. На слізкім неабчышчаным пакрыцці шматтонныя машыны папросту ўпалі ды пашкодзілі прыпаркаваныя побач аўтамабілі. Прыблізная шкода, нанесеная аўтамабілям – каля тысячы долараў.

 

Ужо праз некалькі гадзін пасля падзеі пайшлі чуткі, нібыта супрацоўнікі ДАІ вінавацяць кіроўцаў прыпаркаваных аўтамабіляў, якія ў неналежным месцы паставілі свае машыны.