У Слоніме загінуў салдат тэрміновай службы, праводзіцца праверка

|

«Па факце смерці вайскоўца тэрміновай службы праводзіцца праверка», — паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзімір Макараў.

Іншыя падрабязнасці гэтага факту ў Мінабароны паведаміць адмовіліся.

 

Як паведамілі агенцтву ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, «цела салдата было выяўлена на тэрыторыі парку тэхнікі вайсковай часці 33/933, ён павесіўся на кабіне экскаватара».

Там таксама паінфармавалі, што «асноўнай версіяй здарэння следчыя называюць самагубства з-за праблем у асабістым жыцці».

Праверку праводзіць Слонімскі раённы аддзел СК, удакладнілі следчыя.

Па іх словах, «ужо апытаныя вайскоўцы дадзенай часткі, кіраўніцтва, дзяўчына загінулага салдата».

«За паўтары гадзіны ды смерці салдат даслаў дзяўчыне СМС аб тым, што збіраецца скончыць жыццё самагубствам», — раскавзалі ва УСК.

Паводле interfax.by

Здымак http://www.ej.by