У “Крызе” пройдзе прэзентацыя чарговага “Гарадзенскага гадавіка”

|

Тэма нумару – вуліцы Гродна і ўлада. На 144 старонках аўтары даследуюць тое, як змены ўлады адбіваліся на назвах вуліц і іншых аб’ектах горада.

 

Над “Гарадзенскім гадавіком 2013” працавалі, між іншым: Ігар Трусаў, Алесь Госцеў, Віктар Саяпін, Ганна Паўлоўская, Вячаслаў Швед і іншыя (спіс аўтараў – на вокладцы ніжэй). Рэдактар часопіса – вядомы спецыяліст па гісторыі Гродна Юры Гардзееў.

Папярэдні нумар часопіса быў цалкам прысвечаны Савецкай плошчы.