Да Новага году ў Гродне будзе на 7ºС цяплей за норму

|

24 снежня ў Гродне будзе воблачна з праясненнямі, без ападкаў.

Раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 5-10 м/с.

Тэмпература паветра +4…+6ºС.

 

25 і 26 снежня характар надвор’я не зменіцца.

Вецер зменіць кірунак на паўднёвы, парывы да 14 м/с.

Уначы -2…+3°С, днём +1…+6°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету”, 27-28 снежня месцамі па Гродзенскай вобласці пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дажджы. На асобных участках дарог – галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -2…+3°С, днём +1…+6°С.

29 снежня ападкі (мокры снег, дождж) пройдуць на большай частцы Гарадзеншчыны.

Месцамі туман, галалёд.

Уначы -2…+3°С, днём -1…+4°С.