НОВЫ ШАНЕЦ ДЛЯ МАЛАДЫХ БЕЛАРУСКІХ ГУРТОЎ

| Без катэгорыі

Дашлі свой mp3 — і атрымай шанец патрапіць на музычную складанку разам з зоркамі сучаснага беларускага року. Умовы ўдзелу:

– Ты – малады выканаўца/гурт з Беларусі

– Дасылаеш нам трэк, які хацеў бы пабачыць на складанцы «Будзьма!». Фармат – mp3, якасць – ня горшая за 128 кб/сек.

– Дасылаеш нам апісанне і фота свайго гурта. За твой трэк будзе ісці штотыднёвае галасаванне. Найлепшыя 5 трэкаў па выніках інтэрнэт-галасавання і 10 трэкаў на выбар арганізатараў «Будзьма!» з’явяцца на эксклюзіўным двайным кампакце «Будзьма The Best рок/Будзьма New», які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і за мяжой. Усе ўдзельнікі, якія пройдуць адбор, будуць мець магчымасць перазапісаць абраны трэк у адной з менскіх студыяў. Каб даслаць нам сваю песню і інфармацыю пра гурт або выканаўцу, запоўні форму па адрасе: http://www.euroradio.fm/archive/24771/ Увага: мы прымаем песні на любой мове, але тым, хто спявае не па-беларуску, трэба быць гатовым перазапісаць песню на беларускую мову, калі трэк пройдзе адбор. Першы тур распачнецца, як толькі мы атрымаем першыя дзесяць кампазіцый ад гуртоў.

Паводле «Кронікі грамадзскага жыцця Гарадзеншчыны».