Рэканструкцыю на “Гродна Азот” абмяркуюць з грамадствам

|

Працы па рэканструкцыі праводзяцца з 2011 да 2014 года – праект з’яўляецца часткай праграмы развіцця прадпрыемства да 2015 года. Згодна з праектам плануецца правесці кропкавую замену абсталявання і больш магутнае і менш энергаёмкае.

 

Грамадскае абмеркаванне пройдзе з 13 студзеня да 12 лютага. Дакументацыя па інвестыцыйным праекце змешчана на сайтах “Азота” і Орхускага цэнтра Гродна, таксама спарваздачу АУНА можна атрымаць па электроннай пошце. Раздрукаваную версію можна атрымаць у офісце “Гродна Азот”.

 

Зацікаўленыя асобы могуць скіроўваць заявы аб неабходнасці правядзення грамадскіх слуханняў у форме сходу да 23 студзеня па звычайнай або электроннай пошце “Гродна Азот”. Да гэтай жа даты прымаюцца і заявы пра намер правесці грамадскую экалагічную экспертызу.

 

Паводле БелТА

Здымак belarus.by