У сусветны дзень “Бітлз” гарадзенскія дзеці пакажуць танец любові

|

Аўтар танцавальнага нумара – харэограф, стваральнік балетнай шоу-групы Яўген Якуш. Дзеці пакажуць свой танец на Савецкай вуліцы, на сэрцы, выкладзеным з пялёсткаў чырвоных ружаў.

 

Танцавальная акцыя адбыдзецца пры падтрымцы праекта “Жывая гісторыя”. Кіраўнік праекта Сяргей Іваноў адзначыў, што песня абраная невыпадкова. Яе тэкст зразумелы людзям усіх нацыянальнасцей, а гарадзенскія дзеці перакладуць яго на мову глуханямых.

 

Танец стане напамінам пра тое, што любоў – галоўная каштоўнасць у свеце. Мэта акцыі – заклікаць людзей выказваць любоў і дабрыню замест агрэсіі.

 

Сусветны дзень The Beatles адзначаецца штогод з 16 студзеня 2001 года. У гэты дзень у 1957 годзе ў Ліверпулі адкрыўся клуб “The Cavern”, дзе дэбютавалі невядомыя публіцы музыкі Джон Ленан, Пол Маккартні і Джордж Харысан.

 

Паводле belta.by

Здымак re-actor.net