На праваслаўнае Вадохрышча ў Гродне пахаладае да -15

|

 Пакуль надвор’е застаецца на 2-4 ºС вышэй за норму, але ўжо ў бліжэйшую ноч у Гродне прагназуецца -10…-12ºС, без істотных ападкаў.

Днём 17 студзеня будзе -5… -7ºС, воблачна з праясненнямі, часам снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. 

18 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, часам снег, слабая завіруха.

Вецер усходняй чвэрці 5-10 м/с. Тэмпература паветра ўначы -7…-12°С, днём -5…-10°С.

 

19 студзеня характар надвор’я не зменіцца. 

Без істотных ападкаў, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Уначы -10…-15°С, месцамі да -18°С, днём -7…-12°С, месцамі да -14°С.