Да канца тыдня ў Гродне можа пахаладаць да -27°С

|

У ноч на 21 студзеня ў Гродне будзе да -16°С, у паўночных раёнах вобласці да -19…-22°С.

Днём 21 студзеня часам снег, слабая завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца, -11 …-13°С.

22 студзеня чакаецца пераменная воблачнасць, уначы месцамі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў.

Вецер усходні, паўночна-усходні 6-11 м/с, уначы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -12…-17°С, пры праясненнях да  -20°С, днём -10…-15°С.

23 студзеня ўначы будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовы снег. Вецер зменіцца на паўночны 4-9 м/с.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 24 студзеня чакаецца невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -16…-21°С, месцамі да -26°С, днём -12…-17°С.

 

25-26 студзеня ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег.

Уначы -16…-21°С, пры праясненнях да  -22…-27°С, днём -12…-17°С.