Даеш больш мадыфікаванага крухмалу!

Завод размесціцца на плошчы ў 4-5 га, для яго ўжо набыта абсталяванне – шведская аўтаматызаваная лінія. Імпартовая тэхніка дазволіць вырабляць экструдыраваны мадыфікаваны крухмал, які пакуль ў Беларусі нідзе не вырабляецца. Ён мае большую вартасць і выкарыстоўваецца ў самых розных прамысловасцях – харчовай, картонна-папяровай, вытворчасці клею і інш. Да таго ж вытворчасць будзе практычна безадкіднай, бо розныя лішкавыя рэчывы будуць выкарыстоўвацца для корму жывёл, вырабу клятчаткі, у якасці ўгнаення.

Плануецца, што падчас рэалізацыі гэтага імпартазамяшчальнага праекта будзе створана каля 20 дадатковых працоўных месцаў. Колькасць працоўных складзе да 65 чалавек. Да гэтага моманту бульбу на крухмал перапрацоўвае Рагозніцкі крухмальны завод, які заснаваны ў 1912 годзе. Зараз тут працуе 44 чалавекі. Плануецца, што паступова стары завод будзе выведзены з эксплуатацыі.

Паводле БЕЛТА