Чыя скрынка з патронамі?

20-гадовы хлапец купаўся ў гарадскім возеры Альберцінскае і, ныраючы, знайшоў скрынку. У ацынкаванай моцна пашкоджанай карозіяй скрынцы было 272 патроны розных калібраў і трацілавая шашка, таксама моцна сапсаваная вадой.

Знаходку аддалі на крыміналістычную экспертызу, якая дапаможа вызначыць, колькі часу скрыня знаходзілася ў вадзе. Па факце знаходкі праводзіцца праверка.

Паводле БЕЛТА