Турэцкі збор “Нёмана”: першая перамога сезону

|

У сённяшнім матчы ў стартавым складе не было гульцоў, якія гулялі ўчора ў матчы з “Авангардам” (нагадаем, матч скончыўся нічыёй 3:3).

 

Стартавы склад гарадзенцаў: Рапаліс, Раўнейка, Рыбак, Рахманаў, Вітус, Рэкіш, Дзенісевіч, Дзмітрыеў, Савіцкі, Тарасовс, Зубовіч.

 

Пачатак матчу застаўся за малдаванамі, але першым вызначыцца атрымалася менавіта гарадзенцам, якія праз дзесяць хвілін пасля пачатку матчу завалодалі ініцыятывай.

 

Лік у матчы адкрыў Павел Савіцкі, які з лініі штрафной прабіў дакладна у дзявятку. Пасля гала “Нёман” не перастае насядаць на вароты суперніка, былі моманты, як у Дзенісевіча, так і ў Рэкіша, але футбалістам не хапіла крыху дакладнасці. У першым тайме лік так і застаўся на карысць гарадзенцаў 1:0.

 

Другі тайм пачаўся з абмену галамі. Спярша Ягор Зубовіч, пасля вытанчанай перадачы Дзенісевіча, зрабіў 2:0. А праз паўтары хвіліны малдаване адыгралі адзін мяч, і пасля забітага гола сталі больш насядаць на вароты Рапалiса. Але забiць яны больш не змаглi. “Нёман” утрымаў лiк і зарабіў першую перамогу ў гэтым сезоне.

 

Здымак zimbru.md