Віктар Шалкевіч збіраецца запісаць новы студыйны альбом

|

“Новага матэрыялу сабралося багата, ёсць і музыкі, якія гатовыя над ім працаваць. Трэба проста сесці ў студыі і запісаць. От зараз набуду сабе шыкоўнае фартэпіяна ў Польшчы і будзем пакрысе пісаць”, – заявіў Шалкевіч парталу Tuzin.fm пасля свайго сольнага выступу ў Мінску з нагоды 55-гадовага юбілею.

 

На аншлагавым канцэрце музыка ўпершыню сыграў пяць новых песен: “Блюз замкнёнага кола”, “Блюз з раніцы ў чацвер”, “Агуркі і памідоры”, “Украінскую песню” ды “Вясну”.

 

Відэаверсію канцэрта 15 лютага Віктара Шалкевіча ў дзвюх частках можна паглядзець тут.