Медыянная зарплата на Гарадзеншчыне ніжэй за сярэднюю амаль на 900 тысяч рублёў (інфаграфіка)

Медыянная зарплата гэта заробак чалавека які знаходзіцца пасярэдзіне ў спісе грамадзян паводле памеру заробку: 50% яго суайчыннікаў атрымлівае менш за яго, а 50% – больш. Такі паказчык лепш адпавядае рэальнасці. Каб паказчык медыяннай зарплаты падымаўся, заробак трэба павышаць не маленькай групе, а не менш як палове працоўных.

 

Нацбанк прыводзіць лічбы за лістапад 2013 года:

 

Бачна, што медыянны заробак на Гарадзеншчыне ў лістападзе 2013 года не дацягнуў да сярэдняга 860 тысяч або 17,4%.

 

Цікава таксама параўнаць розніцу паміж сярэдняй і медыяннай зарплатай у рэгіёнах краіны. На Гарадзеншчыне яна другая па велічыні пасля сталіцы. Гэта можа азначаць, што існуе нейкая невялікая група асоб з высокімі заробкамі, якая і выцягвае сярэдні паказчык, але заніжае медыянны.

 

     
  Сярэдні заробак на Гарадзеншчыне ў 2013 годзе паводле відаў дзейнасці можна праглядзець тут.  
     

 

 

Здымак onliner.by